Жніво і ягоныя плады 0 ▲ Крыптэкс без воцату 5 hours ago · Science · hide · 0 comments Божухна, колькі часу я сюды не пісаў. Апошні пост - пачатак мая. Дарэчы, думаю, што старыя пасты варта пацерці... Лета пад'язджае да канцавой станцыі. Яно было надта насыначым, у пэўнай ступені трывожным і багатым на самарэфлексію. Колькі год ужо мінула і я даўно нідзе не вучуся, але канец жніўня – гэта заўжды лёгкія ноты меланхоліі. Наколькі дарэчныя тут радкі з песні гурту Flëur: разам з пахамі выпаленых сонцам палёў чорнай птушкай у сэрца ўвайшла зноўку восень. Заўтра зноўку на працу сімуляваць чалавека, які яшчэ не выгарэў ад бясконцых перапрацовак, узаемадзеяння з людзьмі і неабходнасці тэрмінова прымаць рашэнні без права на памылку. У. мае рацыю, што з усіх тэм гульні "Барацьба розумаў" я аддаю перавагу "Веру – не веру": я даўно цікаўлюся на параўнанне аўраамічных рэлігій. І цяпер з заахвочваннем чытаю нялёгкую працу "Біблія і сусветная культура", чый экземпляр я атрымаў пры ліквідацыі выдавецтва "Вышэйшая школа". Пакуль толькі 50 старонак, але ўжо адкрыў некалькі гістарычых… No comments yet. Log in to reply on the Fediverse. Comments will appear here.